Разьліся, вадзіца А за бор
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
На родных гонях

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

1

А за бор, за бор, за даліну
ўклалі хмары сонейка ў дамавіну.

Ой…
ў дамавіну
на ноч цэлу.
Устане заўтра сонейка да з пасьцелі.

Паразгоніць цені ночы чорнай,
Азалоціць стрэшкі нам, як і ўчора.

Ой…
як і ўчора
размалюе,
На заспаным покуце забалюе.

З ім сямейка ратая прачнецца,
з-пад дзяружкі латанай усьміхнецца.

Ой…
усьміхнецца
ў спадзяваньні,
Што шыпшына — ліханька з днём завяне.

2

Слава табе, сонейка, і дабрыдзень,
Што ты ня сцуралася нашай прызбы.

Ой…
нашай прызбы
ды з кастрыцы…
Нам перад нядоляю не скарыцца.

Ня скорымся зараз і ніколі,
Ты-ж нам будзеш сьцягам ды шаўковым,

Ой…
нашым сьцягам
ў час заранак
Промень твой паходню нам заграе.
Хмельнай пенай-рошчынай ходзяць грудзі, —
досыць з старым жыцьцем нам марудзіць.

Ой…
старым жыцьцем
і сабачым.

Хоча вёска бедная шчасьце ўбачыць.