Дзіва (1927)/III/У небе гудзе

Мы ня станем У небе гудзе
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Вясна

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




…Ты ідзеш, ідзеш з-за небасхілу,
залатая зара.


III


∗     ∗

У небе гудзе…
Рэхай няўпыннаю
Постаці жытнія пеняць.
У сплёце надзей
Подых машынавы
Зьліўся з зажынкавай песьняй.

Топяцца ў ім
Ціхія гоманы
Жоўта-вусатых калосьсяў;
Цераз гаі
За хмараю гоніцца…
Даль загула адгалосам.

Уперад, бягом —
І ўжо прабіваецца
У нетры дрымотнага бору.
Учуўшы яго,
З аглядкай хаваецца
Зьвер перапужаны ў нору.

А з гарыні
Сонца караліцца,
Страхі апошнія гінуць…
Будзяць то сьвет
Да новае раніцы
Серпаў і молатаў гімны.

1924 г.