Дзіва (1927)/II/Мы ня станем

На родных гонях Мы ня станем
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
У небе гудзе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Мы ня станем пасярод багнявішч,
пакуль лёс заве на бой агнявы.
Пакуль думкі заляйцаны ў ланцуг.
боль наш мусяць і каменьні пачуць.

Мы ня спудзімся варожых прапон,
мкнецца, мкнецца нясупынна наш Конь.
У блізкай будучыні дні яго шлях,
дзе красуе родным сьпевам зямля.

Мы выходзім на рашучы парад,
нашы вочы перамогай гараць…
Ой, за доляй праз сягонешні дым
у пагоню, у пагоню ляцім.

1925 г.