Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Воўк і журавель

Садоўнік і сыны Воўк і журавель
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Волк и журавль
Пераклад: Макар Краўцоў
Зайцы і жабы
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЎК і ЖУРАВЕЛЬ.

Падавіўся Воўк косткаю і ня можа выперхнуць. Ён паклікаў Жураўля і сказаў:

„А ну, ты, Журавель, у цябе шыя доўгая, засунь ты мне ў горла галаву і выцягні костку: я цябе вынаграджу“.

Журавель засунуў галаву, выцягнуў костку і кажа:

„Дык давай нагароду“.

Воўк заскрыгатаў зубамі дый кажа:

„Ці табе мала нагароды, што я табе галавы не адкусіў, калі яна ў мяне у зубах была?“