Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Зайцы і жабы
← Воўк і журавель | Зайцы і жабы Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Зайцы и лягушки Пераклад: Макар Краўцоў |
Бацька і сыны → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. Іншыя пераклады гэтага твора: Зайцы і жабы (Эзоп). |
ЗАЙЦЫ і ЖАБЫ.
Зыйшліся раз Зайцы і пачалі маракаваць на сваё жыцьцё: „і ад людзей і ад сабак, і ад арлоў, і ад іншых зьвяроў гінем. Ужо лепей раз памёрці, чымся ў страху жыць ды мучыцца. Давайце ўтопімся!“
І пабеглі Зайцы ў возера тапіцца. Жабы пачулі Зайцоў і забулькалі ў ваду. Адзін Заяц і кажа:
„Стойце, хлопцы! пачакаем тапіцца: вось жабячае жыцьцё, відаць, яшчэ горшае за нашае: яны і нас баяцца“.