Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Два мужыкі

Воўк і паляўнічыя Два мужыкі
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Два мужика
Пераклад: Макар Краўцоў
Мужык і конь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДВА МУЖЫКІ.

Адзін раз два Мужыкі ехалі насустрэчу і зачапіліся саньмі. Адзін крычыць: „схілі, — мне хутчэй у места трэба!“ А другі кажа: „ты схілі, — мне хутчэй дамоў трэба.“ Яны доўга спрачаліся. Трэці мужык убачыў і сказаў: „калі вам хутка трэба, дык асадзеце назад.“