Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Два таварышы

Чарот і масьліна Два таварышы
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Два товарища
Пераклад: Макар Краўцоў
Воўк і ягнятка
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. Іншыя пераклады гэтага твора: Два таварышы (Эзоп).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДВА ТАВАРЫШЫ.

Ішлі лесам два таварышы, і выскачыў на іх мядзьведзь. Адзін кінуўся ўцякаць, залез на дзерава і схаваўся, а другі застаўся на зямлі. Рады яму ня было, ён упаў на зямлю і прыкінуўся мёртвым.

Мядзьведзь падыйшоў да яго і пачаў нюхаць, ён і дыхаць перастаў.

Мядзьведзь панюхаў яму твар, падумаў, што няжывы, і адыйшоў.

Калі мядзьведзь пайшоў, той зьлез з дзерава і сьмяецца, „ну, што, кажа, мядзьведзь табе на вуха казаў?“

„А ён сказаў мне, што благія людзі тыя, якія ў небясьпецы ад таварышоў уцякаюць.“