Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Рыбак і рыбка
← Работніцы і пятух | Рыбак і рыбка Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Рыбак и рыбка Пераклад: Макар Краўцоў |
Лісіца і казёл → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
РЫБАК і РЫБКА.
Злавіў Рыбак Рыбку, Рыбка і кажа:
Рыбак, пусьці мяне ў ваду, бачыш, я малая: табе з мяне карысьці мала будзе. А пусьціш ды я вырасту, тады зловіш — табе карысьці болей будзе.
Рыбак і кажа:
„Дурань той будзе, хто пачне вялікай карысьці шукаць, а малую з рук выпусьціць“.