Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы з зоолёгіі/Нюх

Зайцы Нюх
Апавяданьне
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Чутьё
Пераклад: Макар Краўцоў
Вошчуп і зрок

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЮХ

Чалавек бачыць вачыма, чуе вушыма, нюхае носам, каштуе языком і шчупае пальцамі. У аднаго чалавека лепш бачаць вочы, у другога горш. Адзін чуе здалёк, а другі глухі. У аднаго нюх мацнейшы, і ён чуе, чым пахне, здалёк, а другі і нюхае гнілое яйко, а ня чуе. Адзін вобмацкам пазнае кожную рэч, а другі нічога навошчуп не пазнае, не разьбярэ дзерава ад паперы. Адзін ледзь вазьме ў рот, чуе, што соладка, а другі праглыне і не разьбярэ, горка ці салодка.

Гэтак і ў зьвяроў розных розныя пачуцьці мацнейшыя. Але ў усіх зьвяроў нюх мацнейшы, як у чалавека.

Чалавек, калі захоча пазнаць рэч, паглядзіць яе, паслухае, як яна шуміць, іншы раз панюхае і пакаштуе, але чалавеку, дзеля таго, каб пазнаць рэч, патрэбней за ўсё яе пашчупаць. А для зьвяроў, блізка што для ўсіх, патрэбней за ўсё панюхаць рэч. Конь, воўк, сабака, карова, мядзьведзь да таго часу ня знаюць рэчы, пакуль яе не панюхаюць.

Калі конь чаго-нібудзь баіцца, дык ён пырхае — прачышчае сабе нос, каб ляпей чуць, і да таго часу не пакіне баяцца, пакуль не абнюхае.

Сабака часта бяжыць за гаспадаром сьледам, а ўбачыць гаспадара — спалохаецца, не пазнае і пачне брахаць да таго часу, пакуль не абнюхае яго і не пазнае, што тое, што ёй на вока страшна, ёсьць сам яе гаспадар.

Быкі бачаць, як рэжуць быкоў, чуюць як равуць быкі ў рэзьніцы, і ўсё не разумеюць што такое робіцца. Але варта карове ці быку пайсьці на месца, дзе бычая кроў, ды панюхаць, і ён зразумее, пачне раўсьці, біць нагамі, і яго не адгоніш ад таго месца.

У аднаго старога чалавека захварэла жонка ён пашоў сам даіць карову. Карова пырхнула, пазнала, што не гаспадыня, і не давала малака. Гаспадыня казала мужу апрануць яе кажух і хустку на галаву, — карова дала малако, але стары расхрэстаўся, карова панюхала ды йзноў спыніла малако.

Гончыя сабакі, калі зьнюхаюць зьвяра па сьлядох, дык ніколі не бягуць самым сьледам, а бокам шагоў на 20. Калі неспрактыкованы паляўнічы захоча навясці сабаку на сьлед зьвяра і тыкне сабаку носам у самы сьлед, дык сабака заўсёды адскочыць у бок. Дзеля яго сьлед гэтак моцна пахне, што ён нічога не разьбярэ па самым сьледзе і ня ведае, наперад ці назад пабег зьвер. Ён адбяжыць у бок і тагды толькі чуе, у які бок мацней пахне, і бяжыць за зьверам. Ён робіць тое самае, што мы робім, калі нам гавораць голасна над самым вухам: мы адайдзем і тады здалёк толькі разьбярэм, што кажуць. Або калі вельмі блізка ад нас тое, што мы разглядаем, — мы адхілімся і тады разгледзім.

Сабакі пазнаюць адзін аднаго і даюць адзін аднаму знакі па паху.

Яшчэ танчэйшы нюх у кузулек. Пчала проста ляціць на тую краску, якая ёй патрэбна; чарвяк паўзе да свайго лістка, блашчыца, блыха, камар чуе чалавека за сотні тысяч блашчыцыных шагоў.

Калі малыя частачкі тыя, якія адлучаюцца ад матэрыі і пападаюць у наш нос, то як-жа малыя павінны быць частачкі тыя, якія пападаюць у нюх казуляк.