Дняпроўскія ўсплёскі (1927)/Ад рэдакцыі
Ад рэдакцыі Публіцыстыка 1927 год |
Выпадак → |
ПРАДМОВА.
Нечага, нават, казаць аб тым, што політычна-нацыянальнае вызваленьне рабоча-сялянскіх колаў дало магутны імпэт будаўніцтву сацыялістычных элемэнтаў нашага саюзу, дало магутны ўзрост дзейнасьці пралетарскіх творчых сіл на ўзмацненьне сацыяльнай рэвалюцыі.
Аб гэтым сьведчаць нашы дні. Справа ў тым, што гэтыя нарастаючыя элемэнты новага жыцьця ва ўсёй разнакалёрнасьці, разнавобразнасьці, ва ўсёй сваёй дынамічнасьці нарастаньня больш як калі, цяпер прад‘яўляюць свае правы на мастацкае афармленьне, і рэагіраваць на такія запатрабаваньні заўсёды прыходзіцца ў першую чаргу мастацкай літаратуры, якая зьяўляецца сродкам выяўленьня клясавых ідэй і інтэрэсаў.
Разумеецца, што толькі той паэт ці пісьменьнік зможа даць каштоўны мастацкі твор, калі ён асазнае ролю свае клясы, мэтаімкнённасьць свае эпохі і ўсёй істотай будзе адчуваць неабходнасьць удзелу ў пабудове новага жыцьця. А гэтым павінен зьяўляцца „Маладняк“ — рабоча-сялянская грамадзка-літаратурная арганізацыя з вялікай і адказной гістарычнай задачай — выхоўвацца і выхоўваць у рабоча-сялянскіх мас пралетарскую ідэалёгію. А галоўным сродкам для гэтага — мастацкае слова.
І вось, рэалізаваць гэту задачу у практычнай сваёй дзейнасьці „Маладняк“ пачаў друкаваньнем сваіх твораў як па асобку так і цэлымі зборнікамі як асобных адзінак так і цэлых філій.
Да гэтага часу, амаль што ўсе філіі выдалі свае зборнікі. Наша-ж Магілёўская філія, за адсутнасьцю матар‘яльных сродкаў, пры ўсіх сваіх магчымасьцях і жаданьнях, да гэтага часу ніяк не змагла выдаць. Цяпер жа пры сувязі з адпаведнай арганізацыяй, пры першай магчымасьці, мы пастаралісь выдаць свой першы зборнік: „Дняпроўскія усплёскі“, і гэтым самым, хоць можа і на незначную частку, узбагаціць скарбніцу беларускай літаратуры. Магчыма, што цалком гэты зборнік не будзе вытрыман, дзякуючы якім-небудь невялічкім хібам (фатаграфічнасьць у некаторых момантах твораў), але ўсё ж сучаснасьць нашых дзён палучыла некаторы адбітак ў гэтым зборніку.
Рэдакцыя.