Дняпроўскія ўсплёскі (1927)/Вершы (Лявонны)/Маці

Выпадак Маці
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1927 год
Разьвітаньне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Маці.

(з цыклю „Аб сабе“).

Дзівавалась доўга
ля прысады:
„Ой, вялікая дарога —
ці не сядзе?..
Вось пайшоў… І можа-прыдзе,
Можа-не…
Будуць зоркі па-над крыжам
ружавець.
Буду плакаць і маліцца
да зары,
Будуць сны цяжкія сьніцца,
гаварыць…
Аб табе ўсё, мой сыночак
дарагі,
Будуць плакаць мае вочкі
ад тугі…“
Гэта полымя не згасіш
і вадой…
Ой, матуля, з таго часу —
сем гадоў!..
Не загінуў без трыманьня
твой Лявон, —
Апынуўся ў новым стане
дзесьці ён…
Ён не п‘е жыцьцё, як воцат —
ледзь стрымаць!
Па радкох стаў толькі гоцаць,
вандраваць!..
Але заўжды ў працы, гулях
памятае,
Што ёсьць родная матуля
ды чакае!..

30/XII — 26 г.