Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Любыя, мілыя ліпы…

⁂ (Ой за лугам, лесам разьвясёлая зара…) ⁂ (Любыя, мілыя ліпы…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Ой ты, краса палёў далёкіх…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Любыя, мілыя ліпы —
радасьць квяцістых нізін!
Кволіцца ласкавы ліпень,
шумы калосяць азім.

Дні загарэлага лета, —
сочыцца сонца з суніц.
Далі апырсканы цьветам,
далі схіліліся ніц.

Цісну лістоў я далоні;
золата сыплюць аўсы.
Ласкі даліны зялёнай,
ласкі таемнай красы!

16-VII — 26 г.