Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Ой за лугам, лесам разьвясёлая зара…

⁂ (Смутак сьлязой адцьвітае на скронях…) ⁂ (Ой за лугам, лесам разьвясёлая зара…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Любыя, мілыя ліпы…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ой за лугам, лесам разьвясёлая зара
абуджала маладзіцу, абуджала рань.

— Расьцьвітай лілеяй, расьцвітай, мая краса,
вусны хай умые бель-сьцюдзёная раса.

Зьвяў зары румянец у пахмельлі залатым, —
іскрамі ільсьняцца масянжовыя лісты.

Зрок смуглява сьвежы у крыніцы люстрыць рань, —
Яна вышла з сонцам, вышла з ясным на курган.

Галаву схіліла — аддала зямны паклон,
ветліва ўсьміхнуўся малажавы клён.

24-VII — 26 г.