Дума на полацкім замчышчы

На каложы ў Горадні Дума на полацкім замчышчы
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 4
Формаў трупехлых я вораг дасконны…
З цыклю «Конадні»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУМА НА ПОЛАЦКІМ ЗАМЧЫШЧЫ.

Цьмы-цьмоў і процьмы лет,
на гэтым копішчы канодным,
складалі Дзеве чэсьць.
„Дзевін“ зваўся грод,
і „Дзевіна“ рака у стоп яго ручэла;
бажніца Дзеве ў чэсьць
на сонцы дахам сьнела,
здобячы сабой накоп.
У бажніцы-ж, перад Дзевы стодам,
хадзілі дзевы карагодам
ў кудзебны тан.
Сьвятарны хор, пявежнай мовай
магутаў племені ўслаўляў.
Зьбіралісь старцы тут
на раду й суд.
І быў нябесны ход
людзкім законам,
змацованым Правечным Конам…
Весь гэты лад пітомы
разбурыў крыжа знак…
Хай так,
а ўсё-ж—на попелі
старэтных стодаў,
пад засьцьцю ценяў іх, —
у почце грэчаскіх сьвятых,
засела Софас;
мейсцовую сабой
зьменяючы Палладу.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.