Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/1
Прадмова Публіцыстыка Аўтар: Леанід Леўшчанка 1919 год |
Гісторыя беларускага пісьменства → |
Прадмова.
Колькі разоу на агульных сходах „Зоркі“, беларускіх мітынгах і прыватных пасядзеннях, як толькі хто небудзь пачынау гутарыць па-беларуску, прыхадзілася мне чуваць: „Гаварите па-рускі! Какой там уже бѣлорусский язык! Адин срам!“ І гэткія адозвы йшлі з вуснау ні толькі якіх небудзь „черносотенцев“ ці „буржуев“; здарывалася слухаць гэта і ад люду простага, працоунага, ні маючага, здаецца, ні якай падставы зрэкацца свайго роднага.
Дзіуным мне гэта здавалася с пачатку, але прычына зразумелая. Усе мы выхаваны у расейскай культуры пэунага напрамку. А напрамак гэты быу нарыхтаваны усім шляхам Маскоускага дзержаунага жыцця і асабліва падкрэслены „рэформамі“ Пятра I і Кацярыны II: правесьці глыбокую мяжу паміж „дворянством“ і „простым“ людам. Зрабіць так, каб „дворянін“ рожніуся ад мужыка і вопраткаю, і моваю, і ведама, выхаваннем, ні гаворучы ужо аб прывілеях усякага роду і зьместу.
Зроблена было усе, каб праканаць мужыка, што „дворянін — істота вышэйшай пароды і ен мужык хамула здатны толькі да чорнае працы, быдля нейкае. Гэты пагляд панавау і на Польшчы.
І вось беларускі селянін, надкаторым гэтулькі зьдзеківалася апалячаная шляхта беларуская, гутарыушая па польску і называушая нашу мову „хамскаю“, — селянін гэты, папаушы пад уладу Масквы і чакаушы братэрскіх адносін, сустрэу і тут абразу і зьдзек.
Престаунік „благороднаго сословія“ ні меушы пашаны да расейскае мовы, (бо на ей гаварылі его ж падданыя мужыкі) тым меней мог шанаваць мову беднага, забітага люду. Аттуль і пайшла гэта зараза.
Бо што ні гаварыця, а дагэтуль уся культура расейская есьць стварэнне „дворянское“ і мае усе пітаманыя рысы свайго паходжання.
І вось наш цемны мужык каб унікнуць кпін, як раней перавертывауся на паляка, так пачау перевертывацца на расейца. Стыдаіцца ен сваей мовы, бо яна „хамская“, „мужыччая“, як кажуць яму адны.
Цяпер гэтая „вада“ ні існуе, бо рэвалюцыя знітожыла „паноу“ і „хамау“.
Есьць толькі вольны народ.
„На гэтай мові нічагусенька німа! кажуць другія: „дзеля чаго я буду кідаць апрацаваную мову, на якой есьць і палітычная аканомія і дзержаунае права і філесофія і браць нейкую дзікунскую?“.
Вось гэтым людзям выдавецтва наша і маніцца паказаць, што гэта ніпрауда. На нашай мові напісаны прыгожыя творы. Толькі нідбаласьць наша і цемра глумяць іх у нівядомасьці. На нашай мові можна пісаць і навучныя творы, і яны есьць.
Калі пашанцуе паставіць моцна наша выдавецтва, я і іх надрукую.
Кніжка гэтая з‘яуляіцца першаю ластаукаю нашага выдавецтва.
Яна мае мэту даць грамадзянству хоць якое кольвек знаемства с сучасным беларускім пісьменствам. Можа, прачытаушы творы, якія знаходзяцца у гэтым зборніку наш беларус зьменіць пагляды на сваю родную мову. Можа і ен пакіне стыдацца сваей бацькаушчыны і праканацца, што і наш народ ні горшы за другіх. Можа хто і із другія нацыі зацікавіцца беларусамі і захоча пазнаеміцца, што гэта за народ.
Напісаны аб нашым народзі добрыя, вялікай вартасьці, творы, але яны ні усякаму даступны ды і німа іх у кнігарнях і нават у кніжніцах.
Каб хоць трохі дапамагчы сваім зямлякам, я умясціу артыкул: „Гісторыя беларускага прыгожага пісьменства“ вельмі кароткі і досыць паверхоуны агляд. Але уважаючы на тоя, што у друку німа і такога і прыймаючы пад увагу ніхват матэрыялу і німагчымасьць у цяперашнія часы сабраць яго, я лічу, што усе ж такі ен дасьць якое кольвек разуменне чытачу.
Пісьменнікам я уканавау па часоваму шыху, па магчымасьці. Узяу толькі зусім нізначную частку, спадзеваючысь у далейшых зборніках выявіць з усіх бакоу беларускую пісьменнасьць.
Дай Божа, штоб гэтая першая зерня упала на добры грунт.
Кіеу Люты 1919 р.
Лявон Леуш.