Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/4/У судзе

Мацей Бурачок У судзе
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1919 год
Прауда
Іншыя публікацыі гэтага твора: У судзе (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У СУДЗЕ.

Давялосяж і мне быць на велькім судзе,
На акружным судзе, гдзе усе у грамадзе:
Мужыкі і паны, маскалі і жыды,
Хто у чым, як папау, — усе туды ды туды.
Тут кажух і шынель і бурное, лапсардак,
І сурдут і мундзер… а адзін быу і храк. —
(Так як куртка з хвастом) і брадзяжка была…
Прышлі усе і Пантурчыха нават прышла…
Быу тут ксендз, быу і поп, быу і рабін жыдоу,
Толькі наш аляндар, — той чагось не прышоу.
Самы суд за шырокі сеу стол у пяцярох.
Шосты ходзіць сабе, — усе у залатых каунярох,
Як дукат на дукат, так на іх зігаціць
(Каб я быу так багат — ні хацеу бы судзіць).
Па адной старане душ чтарнадцаць сядзіць,
А прад ім — без палы, толькі хвосцік вісеу —
Адвакат, што то меу бараніць, той сядзеу.
Арыштантам тым быу наш Пятрук Пантурок,
Што у пушчы дзесь меу патайны браварок,
Ахакцызнік Яськоу брау з яго кубана,
Дый данес, дый злавіу, як той воук барана:
І акцызнік той быу, прысягауся і ен,
Як яму хтось данес, як сачыу ен пяць дзен,
Як Пятрук ні паспеу уцячы ад катла…
А брахау дык брахау і сябе усе хваліу,
А таго ж ні сказау, як Пантурку даіу.
Патым нас па адным сталі у суд выклікаць
Прысягаушы на тым, требаж прауду казаць!
Тут пытаюць мяне а тут жаль Пятрука;
І мая ж у яго там прапала мука,
І я думау сабе выгнаць водкі з вядро
На вяселля дачкі (вот былобы добро),
Ды завез Пятруку дзве асьміні мукі,
Дык як раз на тый час налецеліж „крукі“,
Ды мянеж павялі у тый лес панятым,
Каб ім дня ні было і акцызнікам тым!
Як спыталіся усіх, — прачыталі той „ах“,
Што злавіуся Пятрук (а набреханаж — страх),
Там такоя стаіць, што і у думцы німа:
Паравік, зміявік і якаясь шляма…
Прачыталі ото і яшче там папер;
Пагляджуж, кажу я, што-то будзе цяпер.
Прасцідацель сказау: „пяць мінут перарыу“
І у каморку шмыгнуу, толькі кніжку закрыу
І усе паднялісь і пайшлі хто куды,
Я застауся сядзець, усе роуна — з нуды.
Як вярнуліся зноу, дык адзін той устау,
Што сідзеу на канцы і найболей пытау;
Як пачау ен крычаць: „пратакол, пратакол!“
Паглядзеу на усіх, як узяуся за стол,
І казну спамінау, і трубу, і кацел,
І муку і, мяшок… ды усе — „прытакол!“
Я сяджу і дрыжу, каб мяне ні назвау;
Калі бражц! і я тут! — А бадай ты прапау!…
Але хвале мяне, справедлівым заве,
На Пантуркуж зіркне, — як скаціна раве:
„Вінават, вінават, ніхай плаце казне“,
І у турму і Сыбір, і яшче кудысь пхне…
Гаварыу, гаварыу, ажно піць захацеу;
Так, як бульбу, Пятра, пасаліушы, ды зьеу.
А сказаць бы, за што. За свае за дабро:
Чалавек захацеу зрабіць водкі з вядро;
Штож за науда яму, каб ен свету ні знау,
Ці Пантурка зьеу блін, ці гарелкі нагнау.
Патым стау вылічаць свае страты акцыз:
Той дык такжа зубамі Пантурка загрыз.
Налічау, налічау, — і двайны і трайны,
Як шынкар у карчме тваю чарку адну.
І начыння забраць, і худобу прадаць,
Што у казну, то у казну і яшче камусь даць.
Тысяч тры там, ці што, налічыу ен пяні.
(У Пятра каб хоць, грош, ні то сто у кішані.
Смашны жабе гарех, да зубоу Бог ні дау —
Каб акцыз тоя меу, што у Пантуркі забрау;
Дзве казы прадалі, ды сярмягу, ды воз,
І то брат аткупіу, а на заутра адвез).
Аж ні сьцярпеу той пан, што у куртцы сядзеу;
Пятруку штось сказау, акуляры надзеу
Каліж крыкне зыкне, аж затросься той суд.
„Гдзе тут, кажа, віна, чым Пятрук вінен тут.
Што скацінку карміу працавітым дабром,
Насіу брагу з двара на насідлах вядром.
Тут турму, тут і штраф для акцыза схаваць“…
Як зачау гаварыць, як зачау бядаваць,
Дык Пятрук і ні гнау, і у лесі ні быу,
А то я вінават, я сам гнау і падбіу,
І данес на яго… Вінават я увесь.
А бадай ты прапау, а бадай цябе реж! —
Як ката да гары, так ен дзела скруціу,
На мяне набрахау, Пантурка зашчыціу.
Я гляджу, што тут-куць, прападу як сука,
Бо мяшок тыкі мой, ды маяж і мука!..
Калі дзверы скрыпеу, а я — щусьць — праз людзей
Ды на двор, ды у карчму, да кабылы бардзей;
Прыляцеу аж у дом, бурачкоу трохі зьеў,
Сказау жонцы „маучыж“, сам у лес паляцеу:
На тым мейсцы, гдзе быу браварок Пантурка,
Дай садзіць дзерауца, аж самлела рука.
Сцежку мохам заклау і сьлед той так закрыу,
Што ніхто б не пазнау, гдзе і бровар, ці быу
Ды і зноу аж на суд, а суда ужо німа,
Толькі плача, кляне Пантурчыха сама.
Пантурка адвялі тыкі зараз у астрог;
Той куртаты зашчыт, як кадзідла памог.
Яж якось уцалеу ат суда па той час.
Кабжа Бог ні давеу на той суд другі раз!