Ой цяжка, цяжка
Ні сярмяжка цяжка,
Але з гэтай долей,
А усе што раз болей.
Ой, цяжкая доля! От такбы, здаецца,
Скрось зямлю прапаубыб, ці у сьлезыб разліуся!
Ці мне жыць на сьвеце, ці мне куды дзецца.
Ой Божаж мой, Божа, наштож я радзіуся!..
Ой, наштож мне дана тая мая мова,
Як я ні умею сказаць тоя слова,
Каб яго пачулі, каб яго пазналі,
Каб яго-то слова, ды праудай назвалі;
Каб і разыйшлося то слова па сьвеці,
Як прамення сонца цеплага у леці,
Каб на тоя слова ды людцы зрадзелі.
Так як тыя дзеткі на сьвятой нядзелі;
Каб же тоя слова, ды людзей з‘яднала,
Каб на тоя слова, варагоу ні стала,
Каб людзі прызналі братоу бы братамі —
Дзяліліся бодай і хлеба шматамі!
А без таго слова я нямы калека!
Хоцьбы занямець мне і да канца века!
Ой наштож мне вочкі, ой наштож мне ясны?
— Каб глядзеу, які я ад усіх нішчасны.
Каб душа балела, гледзючы на долю,
Каб серца шчымела і рвалася з болю.
Каб было чым плакаць і у дзень і у ночы!..
Ой Божеж мой, Боже, вазьміж мае вочы!
На штож тыя вушы, як ні чуць нічога,
Ні ад людзей добрых, ні з неба ад Бога.
Ой ці ні на тояж, каб чуць людску лайку,
Ды тую плакучу дудку-самаграйку,
Нашую жалейку, што енче ні йграе, —
Хоць як выгравай ты, а яна смутная.
Ой ці не гэтаж, каб чуць, як звякаюць
Ланьцугі на людцах, што с хат уцякаюць.
Ні здзекуйсяж, Божа, нада мной, над імі:
Парабі усіх нас, як камень, глухімі.
Вазьмі усе змыслы, покі прыйдзе Прауда,
Бо жыць без яе нам ні вяліка науда.
Прашу Бога ласкі: адвярні ты, Божа,
Злую нашу долю, на сухія пушчы,
Адвярні на камень ці на бездарожа,
На вялікі ройсты, на пяскі сыпушчы,
Ды каб ня заснула ні яке стварення
Гэтай долі нашай да веку сканчэння!
Ні пачуу ен енку, ні увідзеу мукі,
Крыж уеуся у плечы, ланьцугі у рукі!
Прасіу я суседзяу са мной падзяліцца,
Памагчы крыж несьці, як „з Богам ні біцца“.
Асьмяялі людзі мяне, як дурнога,
Да цябе паслалі, да самаго Бога;
Там, казалі, прауда, тут тыкелі сіла!
Дауней, кажуць Прауда на сьвеці хадзіла,
Жабруючыж змерла, а людцы схавалі,
Камяням накрылі, зямлю пааралі,
Каб ні чуць, ні ведаць аб ей ані весьці,
Ды цяпер і кажуць: „Прауда у небі гдзесьці!“
Да пасьліж ты, Боже, Прауду сваю тую
З неба на зямельку сьлязьмі залітую!
Пасылау ты Сына, яго не пазналі:
Мучылі за прауду, сілай паканалі;
Пасліж цяцер Духа, да пасьлі бяз цела,
Каб уся зямелька адну прауду мела!
|