Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/4/Хмаркі

Ні чурайся Хмаркі
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1919 год
Ядвігін Ш.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хмаркі (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XMAPKI.

Хмаркі цемныя, мае братанькі!
Вецяр гоне вас без дарожанькі
І нідзе ж для вас німа хатанькі…
Адпачыніце аж у Божанькі.

Гдзе радзіліся, гдзеж вы хмарачкі?
Гдзе тутэйшымі называліся?
Ляціце усе так, як ярачкі…
Хоць бы трошкі дзе затрымаліся!

Зямлі роднінькай, знаць, німа у вас,
Ні вугольчыка, ні прытулачку:
А тут вецяр дзьме горшы раз-у-раз,
Ляціце жа вы без ратуначку!…

Лятучы сьлязой зямлю росіце
Аж шумяць лісткі, зелянее лес:
Паміраючы, жыцьце носіце
Усяму жыцьце, сабе толькі крэс!