Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/4/Ні чурайся

Прауда Ні чурайся
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1919 год
Хмаркі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не цурайся.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НІ ЧУРАЙСЯ.

Ні чурайся мяне, панічок,
Што далонь пакрываюць мазолі;
Мазоль працавітых значок
Ні заразіць цябе ен ніколі.
То медаль за труды і за муку.
Ні хвароба якая з заразы.
Ні стыдайся падаць ты мне руку,
Бо на гэтай руцэ німа сказы!
Эй, смялей аткрывай галаву
Я паклон мой табе да зямлі,
Я тваей галавы ні сарву
І маей вы-б, паны, ні узялі.
Ні уцекай ад маей ты сермягі,
Мне ні стыдна у ей ані чуць,
Вот твой храк, я ні меу бы адвагі,
Чортоу храк, на сябе апрануць.
На кашулю глядзішь крывым вокам
Што у хаці мне бабы пашылі,
Прапацела яна маім сокам, —
Целы тыдзень яе ні памылі…
А твая-ж! як той снег, як папер,
І пацеу хто і ткау, і бяліу,
І хто шыу, і хто прау… а цяпер
Ты той пот на сябе узваліу.
У кашулі той мне было-б стыдна,
Што ні сам на яе гаравау,
Хоць бялейша яна — ні завідна —
Ні вазьму, каб ты мне даравау.
А кінь вокам на хату маю;
І цячэ, і гніе, і крывая,
У сяредзіне гной і стаіць на гнаю,
І дзіўлюся я сам — як трывае.
Ні дзівіся, панок, як жыву,
Мне ніхто ні памог будаваць.
Хоць лянівым у сьвеці слыву
А магу сьвет карміць, гадаваць
Ты-ж пазнау, што у кніжках стаіць;
А там розуму шмат ад вякоу
І усе можышь па кніжках рабіць;
А дзе кніжка для нас мужыкоу?
Дзе-ж нам розуму толькі набраць. —
Знаем толькі загон, ды саху,
І жывем, каб касіць ды араць,
Да жывем мы у Божым страху.
Каб умеу кіраваць я пяром, —
Я бы кніжку шчыркау як папар,
І як косім і жнем Божы дар.
Можа-б ты прачытау той грымзол
І да працы набрау-бы ахвоты,
Шанавау бы мужыцкі мазоль,
Ні чурауся-6 мужыцкай бядоты,
І падау-бы руку мне сьляпому
І давеу бы мяне да дарогі:
Ні блудзіу бы і я сярод лому
І калючак, што раняць мне ногі!.
Ой раняць і ногі і сэрца
У сэрцы нінавісьць, злосьць родзюць
Дзержаць у тваей паняверцы,
Да здрады вядуць, ат прауды атводзюць!
Даруй же сьляпому, што ходзіць ен крыва
Даруй, што ні відзе, хоць плача.
Абмацкам ходзяць сляпыя — ні дзіва
Відзючы ж у яму як скача…?