Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/6/Перад бурай

Палессе Перад бурай
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1919 год
Відак з Замкавай Гары у Вільні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад бураю (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Перад бурай.

Сінь і глыб без конца края,
Ціш і згодачка святая
Неба, землю абняла.

Сонца з ранку жарам пыша,
Ветрык лісці чуць калыша,
Вее чуць паузверх зямлі.

Лес і поле з збажыною
Апавітыя смугою
Задумленныя стаяць.

І сярод цішы трывожнай
Над зямелькаю набожнай
Сталі хмаркі вынікаць.

Ды так ціха, так пужліва,
Як бы зданні, або дзіва, —
Нівядома скуль устае.

Шырыць сонца клуб іх белы
І маланак-громау стрэлы
Ім на страх зямлі куе.

А зямля, як-бы самлела,
Нават дуб стары нісьмела
Зрэдка лісьцям павядзе.

Змоуклі усе вакруг абшары,
Бо замыслілі штось хмары,
Ой, знаць, бура загудзе.