Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/6
← Гаротная | Якуб Колас Публіцыстыка Аўтар: Леанід Леўшчанка 1919 год |
Тая-ж самая даль… → |
Якуб Колас.
Якуб Колас пачынае сабою шых песьняроу „Маладыя Беларусі“ тыя Беларусі, каторая выступіла на ніву грамадзянскай працы у часы „вялікай завірухі“ 1905-1906 р.р. і моцна звязала пытання нацыянальна-культурныя з інтэрэсамі і пажаданнямі шчыра працоунага, прудзіва дэмакратычнага люду.
Якуб Колас (праудзівае прозвішча — Константын Міцкевіч) паходзіць із самай глебы народнае: ен сын селяніна з вескі Мікалаеушчыны, Слуцкага павету, Міншчыны.
Радзіуся у 80 гадох. Адукацыю атрымау у вучыцельскай семінарыі у Несвіжу і зрабіуся вясковым вучыцелям.
Вершы пачау пісаць з маладых гадоу. Як толькі у 1906 р. пачау выходзіць першы беларускі часопіс „Наша Доля“, Колас зараз завязау зносіны з яго рэдакцыяй, і у чысле гэтага часопісу ужо быу надрукаваны яго першы верш: „Беларусам“.
За арганізацыю таемнага хаурусу беларускіх народных вучыцелях у 1905 р. папау у турму і кару адбывау у Менску.
Пасьля гэтага доугі час туляуся із кутка у куток, ні маючы сталае пасады і толькі перад самаю вайной зноу стау вучыцелем у Пінску. Але аттуль прызвалі яго як жаунера, і нейкі час ен быу вайскавым. Здолаушы аслабаніцца ад жаунерства, паехау у глыб Беларусі, дзе і па гэтуль працуя як вучыцель.