Тая-ж самая даль, той же самы разлог,
Ніаглядны прастор небясоу,
Дзе усе хмаркі плывуць па дарозі, што Бог
Ім адзначыу с пачатку вякоу,
Усе гамоніць вакруг і шуміць як дауней,
Гэты лес векавы, гэты бор…
А чаго-ж сумна нам? Які злы сухавей
Закружыуся, узьняуся з-за гор?
Як у восень туман аблягае луга
І палеу задуменную даль,
Так на сэрцы зьляглі нейкі сум і туга,
А мінулых дзянечкау так жаль!
Эх, ні верніш ты іх, гэтых сьветлых дзянькоу,
Толькі цені іх у сэрцы жывуць!
А як міл Божы сьвет і прасторы стэпоу
Дзе прыгожыя хмаркі плывуць…
|