Жалейка (1908)/Аўторцэ «Скрыпки беларускай»

Эпиграмма на К. В. Аўторцэ «Скрыпки беларускай»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
«Нашэй Доли» (Першай беларускай газэце)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Аўтарцы «Скрыпкі беларускай».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чутка йграеш, гулка йграеш
Ты на скрыпачцэ сваей,
К небу з думкай падлетаеш,
Шчасця жычыш для людзей.
Ў перагонку с салаўями
Пайци можэ голас твой.
Грайжэ, грайжэ памиж нами!
Песняй вальчы с цемнатой!
Крэпки струны тваей скрыпки,
У тваей скрыпцэ душа йо,
Ў руцэ сильнай смычок липки
Лйогка ходзиць, як пярцо.
Павядзеш ты йим, и песня
Льецца—простаб слухаў век:
Неяк шчасна, то балесна
Сябе чуеш, чалавек.
Аб чымсь светлым, аб чымсь новым
Твая скрыпка грае нам;
Грае, грае, а ў ей мова
Наша чуецца бяз плям.
Беларуса й яго жонку
Называеш ты людзьми,
Беларусь, яго старонку,
Славиш песнями свайми,
Аж так хочэцца, хоць сциха,
Тваей скрыпцэ втураваць,
Пиць с таго, што й ты, кялиха,
Аб чым граеш, апеваць.
Гэй, песнярка, болей, болей
Нам на скрыпцэ сваей йграй!
Прывитаем хлебам-соляй;
Дзякуй скажэ родны край.
Бедна нашая старонка!
Яе ж люд бядней яе:
Не апеты песняй звонкай,
И цяпер хтож апяе?
Хто?—як кинеш так прыгожа.
Для сваих ты йграць людзей.
…Эй! играйже той, хто можа:
Плакаць будзе весялей.