Жалейка (1908)/А хто там идзе?

Касцу А хто тамъ идзе?
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Любимось, мае суседзи
Іншыя публікацыі гэтага твора: А хто там ідзе?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А хто там идзе?

А хто там идзе, а хто там идзе?
У вагромнистай такой грамадзе?
— Беларусы.
А што йны нясуць на худых плечах,
На ў лапцях нагах, на ў крыви руках?
— Сваю крыўду.
А каму нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.
А хто гэта йих, не адзин мильйон,
Крыўду несць наўчыў, разбудзиў йих сон?
— Беда, гора.
А чагож, чаго захацелась йим,
Пагарджаным век, йим сляпым, глухим?
— Людзьми звацца.