Жалейка (1908)/Любимось, мае суседзи

А хто там идзе? Любимось, мае суседзи
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Шавец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Любімось, мае суседзі!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Любимось, мае суседзи!

Любимось, мае суседзи!
Киньма сварки, звадки,
Жыйма, як родные дзеци
Аднэй нашай матки.
Што ты маеш с сваей звадки,
З дзикай ненависци?
Людзи тольки насмяюцца,
И ўсей той карысци.
Людзи тольки насмяюцца,
Ўраги скарыстаюць,
Над душой чорт запануе,
Ўнуки цябе злаюць.
А пачнийма жыци ў згодзе,
Ў пачцивай, харошай,
Знайдзим долю, знайдзим волю,
На зваротак—грошы.
Ўрагом нашым прыступицца
Трудна тады будзе:
И у Бога ласку маюць
Згадливые людзе.
Дык любимося, суседзи!
Киньма сварки, звадки,
Жыйма, як родные дзеци
Аднэй нашай матки.