Жалейка (1908)/Да сваих думак

Песня жнеяў Да сваих думак
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Думки
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да сваіх думак (Думкі, думкі-весялушкі!..)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да сваих думак.

Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у мыслях, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци навеяў вецер вольны,
Што па горах скачэ,
Што у плоце, як бяздольны,
Па сиротках плачэ?
Ци бурливыя паводки
З вадой вас прыгнали,
Што вясною час каротки
Зямельку змывали,
Затапляли, заливали
Далины и горы,
Аж сябе ў моры схавали,
У глыбоким моры?..
Думки, думки весялушки,
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци зрадзиў вас дух знанканы
У хатцы дзюравай
На зямельцы акаванай,
Бяздольнай, бязправай?
Ци ў калысцы у липовай
Са мной узрасли вы,
Як дзицйой вучыўся мовы,
Вясйолы, шчасливы?
Свет здаваўся истным раем,
Людзи без аблуды,
Не калоли у няволи
Жыцявые груды!
Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци навеяў вихар с поля
Як листки з бярозы?
Ци зрадзила вас няволя?
Ци гора, ци слйозы?
Ци прыгожая дзяўчынка
У вуха нашэптала,
Што вачыма, як лучынкай,
Маленька миргала?
И бажылася кахаци,
Век не пакидаци,
Разам гора гараваци,
А потым… ну, што там!..
Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци вас выараў сахою
На шнуры вузеньким?
Ци вас выкасиў касою
На сиўцы сивеньким?
Ци вас выкапали людзи,
Як праўду хавали…
Ачарнили хвальшам грудзи
И зэмстай шакаляй[1].
Видмы смерци и разлуки
На скаваных сеюць,
Ў крыви братняй мочуць руки,
На трупах шалеюць!..
Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися!..
Гэй же, думки, громка пейце,
Пакуль сэрца бьецца!
Громка пейце, не жалейце,
Што там хто смяецца!
Прыдзе хвиля, и вас мила
Нехта прывитае,
Можэ хоць дзяучынка тая
Што мяне любила!
Прыдзе хвиля,—поймуць людзи,
Дзе праўда зарэе…
Пейце ж, думки, шчасця будзе,
Ночка разаднее!



  1. Шакал—звер да нашай лисицы падобны, хитры дый баязливы да слабейшаго йон зух, ат сильнаго уцякае.