Жалейка (1908)/Песня жнеяў

Нуда Песня жнеяў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Да сваих думак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня жней (Пагнуўшы ў крук худыя сьпіны…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песня жнеяў.

Пагнуўшы ў крук худые спины,
Сярпом махаючы крывым,
Мы жонки, ўдовы и дзяўчыны,
При доўгай постаци стайим.
И дружна жнйом,
И паддайом
Адна адной
Ахвоты больш,
И песню жаласна пяйом.
Асобна кожную загонам
Нас надзялиў пан-дабрадзей,
А над усими злы аконам
Стаиць, ганяе жаць бардзей.
И мы ўсйо жнйом (як раней)
Агниста сонцэ припекае,
Ў губах язык засох, як косць,
Пот горки вочы заливае,
Змачыў кашулю ўсю як йосць.
А мы ўсйо жнйом (як раней).
Серп прыбаўляе ранаў косых,
Павеку рэжуць асцюки,
Як пьяўки смокчуць кроў з ног босых,
Аржыння вострые суки.
Но мы ўсйо жнйом (як раней).
Мы жнйом, растуць снапы и мэтли,
Мы жнйом людзям, гэй, гэй, пабач,
Гаротным нам хоць лезь у петли,
Працуй на поли—дома плач,
Но ўсйож мы жнйом (як раней).
Гей, жнйомце, бабки и дзяўчынки,
Гаруйма, горэ не напасць;
Пан справиць гучные дажынки,
За пот, кроў, слйозы водки дасць,
Мы будзем пиць,
Як горэ п’йом
Паноў хвалиць,
И дружна йим
Скрозь слйозы песню прапяйом.

19 2/IX 06.