Жалейка (1908)/Змачу пйорка

Чаго нам трэба Змачу пйорка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Пры скацине
Іншыя публікацыі гэтага твора: Змачу пёрка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Змачу пйорка…

Змачу пйорка ў ватрамэнту
Ды як чыркну па паперы,—
Крэнту-мэнту, крэнту-мэнту,—
Як быки, стаяць литэры.
Глянеш, у ваднэй з йих кучы
Прачытаеш: «усе браця»..
У другой гоман траскучы:
«Нима невукаў у хаце».
А у трэццяй дык свабоду
Видзиш вольную пад неба;
А ў чацвйортай- «для народу
«Досиць грошы, досиць хлеба!»
А хто гэта прачытае,
Скажэ: добра написана;
Скажэ: штосьци мужык знае,
Дарма што бядней ат пана»!...
Дык вот кали атрамэнту
Крыху выллю на паперы,
Крэнту-мэнту, крэнту-мэнту,—
Як быки, стаяць литэры…