Жалейка (1908)/Чаго нам трэба

Над калыскай Чаго нам трэба
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Змачу пйорка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чаго нам трэба.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чаго нам трэба.

(Наслядаванне).

Трэба нам, трэба перш-на-перш хлеба,
Хлеба каб стала на цэлиньки год,
Дроўцаў палена, коникам сена,
Капейку якую сабе на зварот.
Трэба нам, трэба, як ласки з неба,
Лепшы, даужэйшы зямельки шнурок,
Сытай скацинки, новай хацинки,
Каб красаваўся пры хатцэ садок,
На свята скварку, часам и чарку,
Булки и сыра гасцей частаваць,
Цэлы адзетак, ксйонжак для дзетак;
Трэба нам школы па вйосках стаўляць.
Роўнай дароги, ботаў на ноги,
Мультану жонцэ на лепшы каптан;
Жыць смела ў хатцэ, и не баяцца,
Каб не ганяли у воласць, у стан,
Доктара трэба, шпиталь нам трэба,
Дарма лячылисяб дзе бедняки,
С торбай ж на старасьць каб не цягацца,
Трэба устроиць прытулак таки.
Ой многа, многа для вйоски ўбогай
Трэба ўчыници, каб добра жыла,—
Не плакаць тольки, не раниць больки,
Больки, якую нядоля дала,
Пры ласцэ Божэй усйо мы зможэм,
Гора затопчэм сильнай нагой,
Звальчым нядолю, звальчим няволю,
Светач запалим шчасця свайго!
З’яснеюць ночы, высахнуць вочы,
Злитые горкай бядноты слязми;
Голад загине, бяда пакине!
Долю мець будзем,—эй! будзем людзьми!