Жалейка (1908)/И як тут не смеяцца (куплеты)

Я видзеў И як тут не смеяцца (куплеты)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Хто я? (Думка)
Іншыя публікацыі гэтага твора: І як тут не сьмяяцца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




И як тут не смеяцца.

(Куплеты).

На нашым хитрым свеце
Усяк жыве народ:—
Адзин жыве палюдзку,
Други жыве, як скот.
Адны другим таргуюць,
Купляюць, як той квас,—
Падноски падбиваюць
Стаячаму не раз.
И як тут не смеяцца,
И праўды не сказаць:
Варон на свеце многа,
Ды некаму страляць.
Вот мчыцца пан на парцэ,
Упражка зихациць!
И коники абмыты,
И пански лоб блишчыць!
На цэлы свет с пагардай
Дзиким глядзяць казлом!—
А быўже йон недаўна
Авечак гандляром…
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Вот хцивец грошы многа
С працэнтаў назбираў,
И хвабрыку паставиў
Людзям заробак даў.
Працуе душ галодных
Эй, соцанки са дзьве;—
А ненасытны хцивец
Крывавы пот гняце.
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Вот дохтар, пан вяльможны,
Лекар мужчын, кабет,
Вядзе убогих хворых
Ў атдзельны ґабинэт;
Пукнуў, паслухаў троху,
И кажэ рубля даць;
А сам, як быў студэнтам,
Шоў бедным памагаць!…
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Вот ксйондз, служэбник Божы,
Ўвесь навучае люд,
Каб у касцйол хадзили,
Каб не грашыли тут,
Каб к жонкам на вячорки
Ня бегали чужым,
Бяднейшым памагали;
А сам?… ну, Бог и з йим!…
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Вот аканом пузаты
На чым йосьць свет раве,
Хоць клйоку за капейку
Не мае ў галаве;
И лае так сусветна
Вясковых йон людзей;—
А пасциў жэ недаўна
У вйосцы той свиней…
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Вот шляхциц, нэндзны шэршень,
Той выскачак адзин,
Зациркай душу мучэ,
Ужо йон гаспадзин!
Бяднейшаму ўжо брату
Руки не падае,
Хоць сам часнок, цыбулю,
На рынку прадае…
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Вот мужычок быў хитры;
Абрали старшыной;
Як чорт, перамяниўся—
И свой яму—ня свой!
З урадникам у шайцэ,
И писарам благим,
Йон мужыкоў, як липак,
Абдзерци рад ва ўсим.
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Цяпер, мае паночки,
Нихай будзе канец!
Ня ўсйож куплеты пеци
Таки я маладзец!
Нихай каму ня люба,
Што купляцистъ крычыць: —
Хто парася украдзе,
Таму ў вушах пишчыць!
И як тут не смеяцца,
И праўды не сказаць:
Варон на свеце многа,
Ды некаму страляць!