Жалейка (1908)/Хто я? (Думка)

И як тут не смеяцца (куплеты) Хто я? (Думка)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Каму?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я ня сокал…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хто я?

(Думка).

Я не сокол зоркооки,
Не арол адважны,
Што так думна за аблоки
Ўзносицца з’йих кажны;
Навэт я не салавейка,
Што пяе так слаўна,
А я тольки вирабейка,
Узрошчэны пад Гайнай.
Як йон, край шаную родны,
Не ляту ў чужые,
И с зимой вальчу халоднай,
Хоць то сэрцэ й ные.
Як йон, сеўбы дзе на плоце
И песни чырыкаў,
Людцаў родных бы ахвоциў,
К лепшай славе кликаў.
Як йон—сад, я хатку, поле
Люблю, хоць не маю,
З вирабейкавай и доля
Мая роўна, знаю.
Вирабейку стужа зморэ,
Або ястрэб схваце;
Мяне ж зломе майо гора,
Ў зямлю кине спаци.
Над магилаю крыж с хаткай
Паставяць мне людзи,
Вирабейкава ж дзицятка
Нада мной пець будзе,
И мне будзе смуткаў мени,
Лежучы ў заперци,
За жыцця—слйозы, цярпеня,
А песни па смерци.