Гониш мяне, паничок Лапци
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Саха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лапці (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лапци.

Не праклинайце
Лапцяў липовых,
Не пагарджайце
Лапцяў лазовых.
З йими шануйце
Цяжкую працу,
Лапатник кормиць
Пана с палацу
С часам жэ лапци,
Гаю, ой гаю!
Выпрэ дастатак
З нашага краю;
Людзи абуюць
Боты, камашы,
Прыдзе загуба
На лапци вашы,
Но з йих адзин хоць
Мусе астацца,
Ў цэркви зависне,
Дый на падкладцэ.
Вушкам аборай
Скурай пад сподам
Памяткай будзе
Прышлым народам.
Будзе йон сведчиць,
Як у няволи
Кепска живецца
Ў хаци и ў поли,
Як людзей сотни
Лапци цягали,
Каб багачы ўсе
Ў золаце спали.
И пройдуць леты,
Многие веки,
Зменяцца людзи
Можа и рэки,
Лапаць жэ будзе
Ў цэркви висеци,
Люд аб йим будзе
Песеньки пеци.