Лапци Саха
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
С песняў мужыцких
Іншыя публікацыі гэтага твора: Саха (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Саха.

Друг мой неадчэпны,
Саха ты крывая,
Хоць кормиш свет цэлы,
Самаж век худая.
Вяровак, жалеза,
А дрэва найболей
Пайшло, каб пажытак
С цябе быў на поли.
От, рэзни-нароги,
Палицу, ўзнимай—роль,
Мне выкаваў ў кузни
З жалеза каваль Сроль.
Паличник, прыполак,
Падсошник, крывуля,
Прыстрояны мною
З дубочка сынули,
На пласе з бярозы,
Ў рагач увязанай
Падвоями туга,
Нароги ўзагнаны.
Рагач же яловы
З мылицай узбитай
К ярму прыкаваны
Прызьмом з дубцоў витым.
У ярмо кульбаки
Капаные ўткнйоны,
Такжэ и занозы
На ўсе дзьве староны,
…Таких та прыладаў
Сабраць сасе трэба,
Каб здатнай была й на
Дабыци нам хлеба.
Як гэта ўсйо ўмелай
Рукой и здаровай
Прывйоў да парадку,
И сошка гатова.
Валоў запрагаиш,
Кульбаки прымерыш,
И валь баразною!
К сабе Бур, к сабе Рыж!
К сабе Бур, к сабе Рыж!
Идзи роўна сошка
Мыж горэ забудзьма,
Запейма хоць трошка,
Запейма, як дужы,
Каб свет аж затросся…
На ўсе каб староны,
Як гром, гул разнйосся…
Ты, сошка, худая,
Яж пан твой, араты,
Век бедны, галодны,
Хоць пан мой багаты.