И старая и крывая
Хатачка мая,—
Уся злеплена, як будка,
З аднаго гнилля.
На страсе, як на балоце,
Зрос зялйоны мох:
Каты часам и сабаки
Лазяць па вуглох.
Па дзьве шыбы у ваконцы,
И тые з лучын,
Адны низинькие дзьверцы,
Ґаначак адзин.
И ў сярэдзине у хатцэ
Бедна, хоць ты плач:—
Непачэсна выглядае,
Бо я ж—не багач.
Яе сцен не склютавана,
Нима ў йой святлиц,
З друзу выбита падлога,
А столь из драниц.
Як увойдзеш,—пры парози
З глины печ стаиць,—
На ўсю хату, як урадник,
С падылба глядзиць; А пад печкай—маих курак
Хатки-катухи,
Там, як трэба мне ўставаци,
Пяюць пятухи.
Напроць печы з дзьвйох плит жорны
Пры жорнах палок;
Над палком тырчыць пад бэлькай
Коска и брусок.
На куце пад абразами
Стол стаиць, як пан;
Дзьве пры йим таўстые лаўки
И адзин тапчан.
Так вот знайцеж маю хатку,
Родную маю!—
У йой век цэлы жыву я,—
Ем, працую, сплю.
Хоць старая, хоць крывая,
З аднаго гнилля,
Не аддам яе никому—
Бо яна мая!
Бо яна мая!
|