Жалейка (1908)/Так-не, так не!

Мая хатка Так-не, так не!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Ах! ци доўга
Іншыя публікацыі гэтага твора: Так… не…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Так… не…

Так-не, так-не,
Заґарак гамоне
Так-не, так-не,
Ўчора и сягоння.
Плакаць ци смеяцца
Так-не, так-не,
Скарэй слйоз даждацца,
Так-не, так-не,
Йосць и ў нас свабода,
Так-не, так-не,
Но не для народа.
Так-не, так-не,
Йо свабод як хмараў,
Так-так, так-так,
Но тольки для……
Так-не, так-не.
Йо зямли не мала,
Так-так, так-так
Ўсим бы досыць стала,
Так-не, так-не.
Шмат зямли паханай,
Так-не, так-не,
Но тольки у пана.
Так-так, так-так.
Дзе гора шукаци,
Так-не, так-не.
У мужыцкай хаци,
Так-так, так-так.
Учора й сягоння
Так-не, так-не,
Заґарак гамоне.