С песняў аб мужыцкам горы Нуда
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Песня жнеяў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нуда (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нуда̀.

Будзь ты дуж, як вада,
Як жалеза цвярды,—
Кали найдзе нуда,
Ты ня зможэш нуды!
Як благая напасьць,
Атуманиць сабой,
И спакою не дасьць,
Аж заныеш душой!
Аж заплачэш душой!
Жаль ця здойме таки!
И ня прыдзе спакой
Да магильнай даски!
На свет будзеш глядзець
Ашалелым ваўком;
Песни ўздумаеш пець,
Адазвешся выццйом.
Стане пеклам жыццйо,
Людзи—горш за звярэй;
Думаць будзеш усйо,
Як памерци скарэй.
Эй, дзяньки каратаць
Трудна з йою, бяда!—
Не дасьць ночкаю спаць
Усйо гэта нуда!
Змучэ, хоць ты вазьми
И ня пи, и ня еш;
Вочы зойдуць слязми,
И свой лйос праклянеш!
Адно шчасця людзей,
Тольки трыумф тады,—
Кали працай сваей
Зваляць камень нуды;—
Кали мысль адна йих
У жыцци павядзе:
Працаваць за траих,
Каб не дацца нудзе!

19 10/III 06.