Жалейка (1908)/Ой, чаму на хаты гэтые

Як пайду я, пайду Ой, чаму на хаты гэтые
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Чагоб я хацеў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, чаму на хаты гэтыя?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ой, чаму на хаты гэтые.

Ой, чаму на хаты гэтые
Сышла восень с халадами,
Кали людцы не сагрэтые
Трасуцца пад лахманами?!
Ой, нашто, нашто нишчаснага
Парадзила мяне маци,
Кали доли, шчасця яснага
Не магла с жыццйом мне даци?!
Цяжка з вихрам жыцця бицися,
Горш як з бурай хвойцэ ў поли,
Но цяжэй жыцця пазбыцися,
А яшчэ цяжэй — нядолі!

19 26/VII 06.