Жалейка (1908)/Як пайду я, пайду

С прасоння Як пайду я, пайду
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Ой, чаму на хаты гэтые
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як пайду я, пайду…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Як пайду я пайду…

Як пайду я, пайду па загонах,
Па мазольным аратых сляду,
Па лугох и па борах зялйоных,
И па сйолах убогих пайду,
На жалейцэ сваей, на гудливай
Там я песни пачну распеваць.
Прыслуха́йся, шчаслиў, нешчасливы
Думки лепшы хачу вызываць.
Я для ниваў пабудку зайграю,
Каб радзила спарней дабрыну,
Каб—баронку стаўляй к жытцу с краю—
И ўтрымала жытцо барану.
Я грудзями прыльну к сенажаццэ,
Малиць стану даваць больш сенца,
Ў кветках вечна каб ей красавацца,
Кветкиб шчасцям цвяли для касца.
Кнейи гукну, каб гордай, скупою
Не была, дроў давала людзям,
Памагла ваеваць йим с зимою;
Шумоў бору падслухаю сам.
А прыду к свайму ў вйосачку люду,
Пачну с хатки да хатки хадзиць,
Жалець сэрца, душы там ня буду,
Буду пець, буду йграць и будзиць.

19 10/IX 06.