Любимось, мае суседзи Шавец
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Песня а песнях
Гл. таксама: Жалейка (1908)/Шавец. Іншыя публікацыі гэтага твора: Шавец (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Шавец

Я шавец-маладзец,
Знаю дзела свайо,
Слухаць мусяць мяне
Капылы и скур’йо.
Пры варстаце маим
Дружна праца идзе,
Жонка дратву прадзе,
Вучень сучэ яе.
Я сам «крой» намачыў,
На капыл нацягнуў,
Стуки-стук! малатком,
Шылам, дратвай махнуў,
Падашву прылажыў,
Нагнаў штыфтаў кругом,
Абсац гладка прыбиў,
Дый падкоўку на йом;
Капыл выдзер, и вот
Бот на траме висиць,
Эй, дзивуйся, панок,
Добра будзе насиць.
Эй, дзивуйся, хто жыў,
Яки майстэр я зух,
Бот, камаш, чаравик
Вам састрою удруг.
И багат бы я быў,
(Хоць ня бедзен и так),
Каб лапцей не насиў
Наш мужык, небарак.
Ой былож бы, было
Заработкаў, трудоў,
Часцей сотку б злавиў,
Угасциў бы дружкоў!
Но йон хиба тады
Стане боты насиць,
Як ня будзе с чаго
Лык на лапци лупиць.