Завіруха (1929)/Да моладзі

Беларусы Да моладзі
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Моладзь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да моладзі (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА МОЛАДЗІ

Ты, моладзь, сьмела і магутна,
Ты — волі лепшай будаўнік;
Далёка песьня твая чутна,
Бо стан бязьмерна твой вялік.

Ты на ўспамогу йдзеш грамадай,
На зьмену тым барацьбітам,
Што век таміліся за кратай,
І вольны сьвет здабылі нам.

Нібы прамень ты посьля ночы,
Надзея сьвету й цеплаты,
Дзіця сялянаў і рабочых,
Ідзеш да працы, моладзь, ты!

Да працы ўсе, хто чуе сілу,
Пад сьцяг Чырвоны, Вольны сьцяг!
Капайце ворагам магілу,
К Камуне стройце новы шлях!