Да моладзі Моладзь
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Апошні крык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Моладзь (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЛАДЗЬ

Дзецям будучай комуны
Сонца ясны шле прамень,
Песьню славы граюць струны,
Іх вітае новы дзень.


∗     ∗

Хто пажар затушыць ў сьвеце,
Што шугае да нябёс?
Толькі вы — камуны дзеці,
Вас чакае лепшы лёс


∗     ∗

Хто тварэц жыцьця людзкога,
Волі, шчасьця, пекатны?
Хто кладзе к жыцьцю дарогу?
Ведай, моладзь, гэта — ты!

1920 г.