Завіруха (1929)/Стаіць маўкліва сонны гай

Вечарам ⁂ Стаіць маўкліва сонны гай
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
⁂ Схавалась сонца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Стаіць маўкліва сонны гай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Стаіць маўкліва сонны гай,
І хмара сонца затуліла…
Зноў цень паўзе на родны край,
Замест праменя з небасхіла.

Стары вяртаецца звычай,
Ідзе жыцьцё, што нас труціла…
І песьню жальбы зноў сьпявай,
Хоць гэта песьня і ня міла…

1919 г.