Завіруха (1929)/Схавалась сонца

⁂ Стаіць маўкліва сонны гай ⁂ Схавалась сонца
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Сьветлая ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Схавалась сонца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Схавалась сонца… Згас заход…
Усё пакрыла цемень ночы,
І толькі рэчка між балот
Блішчыць, аб берагі ляскоча…

Ды ціха шэпчацца чарот,
Лясун, русалка зарагоча…
А ў небе зорак харавод
Гарыць, нібы дзяўчынкі вочы.

1919 г.