Завіруха (1929)/Сьцяг ты чырвоны трымай

Змагайцеся самі Сьцяг ты чырвоны трымай
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Дарагой памяці Сьцяпана Булата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьцяг ты чырвоны трымай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬЦЯГ ТЫ ЧЫРВОНЫ ТРЫМАЙ

Гэй, пагарджаны народ,
Сьмела з адвагай ўпярод!
Скінуў няволі цяжар, —
Сам будзь зямлі гаспадар.

Шмат працаваў на паноў,
Шмат хто смактаў тваю кроў:
Ім ты цяпер адплаці, —
Птушкаю ў бой паляці.

Чуеш на захадзе крык?
Стан іх ужо невялік.
Белае мрэ страхацьцё…
Сьмерць-жа іх — наша жыцьцё.

Сьмела наперад у бой,
Хто не памершы душой…
Гэй, барані вольны край,
Сьцяг ты чырвоны трымай!

1920 г.