Загад № 6/44 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ
Загад № 6 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ Загад Аўтар: Міхась Ганько 15 студзеня 1944 году Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1944, № 1 (7), студзень, б. 10 |
Загад № 7/44 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ → |
Гор. Менск
15 студзеня 1944 г.
У Зьвяз Гэрояў СБМ залічаю: старшага юнака Янку Сідаровіча (1925 — 1943), Глыбокае.
Аддаў жыцьцё для Бацькаўшчыны і будзе вечна жыць між нас.
М. Ганько
Шэф-праваднік
25 сьнежня 1943 г. загінуў ад рук подлых бандытаў сябра Саюзу Беларускае Моладзі старшы юнак Янка Сідаровіч.
Нарадзіўся ён у 1924 г. у вёсцы Курапольле Пастаўскага павету Глыбоцкай акругі. З раньніх гадоў ён лятуцеў аб вольнай і шчасьлівай Бацькаўшчыне і імкнуўся змагацца з ейнымі зорагамі.
Апошнім часам вучыўся у Беларускай Настаўніцкай Сэмінарыі у Паставах. У часе зімовых канікулаў выбраўся быў у сваю родную вёску, каб адведаць старых ужо бацькоў і правесьці з імі радаснае каляднае сьвята.
Але аб ягоным побыце у вёсцы даведаліся бандыты і пастанавілі папробаваць цьвёрдасьці юнацкае волі. Прыйшоўшы да яго у хату, яны далі яму да выбару тры рэчы: апаганіць юнацкую уніформу, аддаўшы яе у іхныя агідныя рукі, зрадзіць і выдаць сваіх сяброў—або сьмерць.
Спачатку Янка ня ведаў, што яму выбіраць: яму шкада было маладога жыцьця. Але тут прыпомніўся яму дзясяты юнацкі запавет, дык зьніклі і апошнія сумляваньні і ён горда адказаў: «Лепш згіну, але ня зраджу сяброў і не апаганю сваёй уніформы!»
Такога адказу бандыты не спадзяваліся: іх агарнула страшэнная злосьць і яны пастанавілі расправіцца з юнаком пасвойму. Забралі яго з роднае хаты і ужо назаўсёды…
Ягонае імя і чын ніколі не загінуць у нашай памяці. Мы усе хочам быць такія, як ён, хочам усе быць мужнымі і ахвярнымі гэроямі!