Загад № 7/44 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ
← Загад № 6/44 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ | Загад № 7 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ Загад Аўтар: Міхась Ганько 15 студзеня 1944 году Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1944, № 1 (7), студзень, б. 5 |
Гор. Менск
15 студзеня 1944 г.
Сп. Гэнэральны Камісар Беларусі абвесьціў 21 сьнежня 1943 г., што Беларуская Рада Даверу рэканстытуяваная у Беларускую Цэнтральную Раду на чале з прэзыдэнтам. Беларускаяя Цэнтральная Рада зьяўляецца прызнаным прадстаўніцтвам Беларускага народу.
За прэзыдэнта Беларускае Цэнтральнае Рады вызначаны праф. Радаслаў Астроўскі, які гэткім чынам зьяўляецца найвышэйшым прадстаўніком Беларускага народу.
Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады зьяўляецца найвышэйшым начальнікам Саюзу Белгрускае Моладзі з беларускага боку.
Дзеля аддаваньня яму пашаны загадваю наступнае:
1. Калі прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады прыбываець ува установу ці адзінку Саюзу Беларускае Моладзі, дык прысутны найвышэйшы кіраўнік СБМ складаець яму рапарт.
2. Пры сустрэчы з прэзыдэнтам усе кіраўнікі ў сябры СБМ становяцца фронтам і аддаюць яму пашану.
3. Да прэзыдэнта зьвяртаюцца «Спадар Прэзыдэнт!»
М. ГАНЬКО
Шэф-праваднік