Асьвятліў родны край
Волі, сьветлай прамень —
І узьняўся наш люд,
Прывітае свой дзень.
Цяжар путаў ліхіх
Ужо згінуў навек;
У будынак сьвятла
Увайшоў чалавек.
Працаўнік-беларус!
Прад табой вольны шлях:
Сабяры-ж ты ўсю моц —
І будуй новы гмах!
Гэй за працу хутчэй,
Ў поле ўсе — як адзін!
Беларус ад вякоў
Цяжкай працы быў сын.
Шчыра праца — падмур
Сьветлай долі тваей:
Толькі у працы сваё
Знойдзеш шчасьце хутчэй.
Дык, бязладзьдзе, гэй прэч!
Праца дружная йдзе.
Гэй, хутчэй вольны шлях
Працаўной грамадзе!..
Працы дружнай сям‘ёй
Мы пяём гымн-прывет,
І да працы сьвятой
Будзем зваць цэлы сьвет!
|