Заранкі (1924)/Дзеткам/Бабулька і козьлік

У вёсцы Бабулька і козьлік
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Ластаўкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бабулька і козьлік.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАБУЛЬКА І КОЗЬЛІК.

(З народнае казкі).

Шэранькі козьлік
Жыў у бабулькі,
Быццам у роднай
Мілай матулькі.
Козьліка бабка
Дужа любіла,
Ў хатаньцы цёплай
Вельмі пясьціла.
Красачкі, траўку,
Лісьцікі рвала,
Козьліку часта
Ежу давала.
Ў сенцах на траўцы
Клаўся ён спаці;
Часта ў садочак
Бегаў гуляці.
Раз захацеў ён
Бегчы ў гаёчак:
Стаў яму цесен
Бабкін садочак.
Козьлік разбурыў
Тын у садочку,
І апынуўся
Ён у лясочку.
Ў лесе, ў гушчары,
Сосны стаялі, —
Яго ваўкі там
Хутка дагналі.
Плакала ў хатцы
Доўга бабулька,
Як па дзяцёнку
Плача матулька.