Заранкі (1924)/Дзеткам/У вёсцы

Раніцай У вёсцы
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Бабулька і козьлік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ВЁСЦЫ.

Хаткі над рэчкаю
Цесна стаяць;
Дрэўцы зялёныя
Сьцішна шумяць.

У пушчы, за рэчкаю,
Птушкі пяюць,
А над вадзіцаю
Ка̀ні снуюць.

Неба блакітнае,
Рэчка блішчыць.
Сонейка яснае
Ўсё залаціць.

Ў вёсцы па вуліцы
Дзеткі бягуць;
Звонкія, гулкія
Зыкі лятуць.

Дзеткам тут весела
У коні гуляць,
Добра па вуліцы
Качку качаць…