Зашумела жыта Жніво
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Маладая жняя

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖНІВО.

Поле шырокае, сьпелае жыта,
Сонца высока стаіць;
Цэльнае войска людзей на загонах;
Праца на полі кіпіць.
Хоць гарачыня пячэ несьцярпіма, —
Гэта ня грозна жняям:
Звонкія песьні ліюцца на полі,
Душу ўзьнімаюць людзям.
Ледзь праляціць вецярок — і заціхне
Між залацістых снапоў.
Чуецца дружны на нівах вясёлых
Шум ад, сталёвых сярпоў…
Піснуў дзяцёнак маленькі ў калысцы.
Жнейкакідае сярпок,
Хутка калыша, ўсьцішае дзяцёнка:
„Сьпі ты, мой родны сынок!..“
Сьпека пад вечар сьціхае патроху;
Сонца хіліцца к зямлі.
Хутка ўжо скончыцца дзень працавіты.
Цені ад бабак ляглі…
Гучныя песьні нясуцца над полем
Ціхай вячэрняй парой.
Скончыўшы працу у вёску вясёлай
Жнейкі ідуць грамадой.
Сонца даўно ўжо схавалась за борам.
Ў полі кладзецца раса.
Месяц узьняўся… На возеры ціхім
Срыбна лягла паласа…